У 1945 г. Пастановай Саветаў Народных Камісараў № 1802 г. прынята рашэнне аб стварэнні ў г.Орша завода ацяпляльных катлоў, на базе якога ў 1952 г. было арганізавана прадпрыемства па выпуску бытавых швейных машын. У 1963 г., у сувязі з задавальненнем попыту ў бытавых машынах, завод прыступіў да засваення прамысловых швейных машын.
У 1968 г. завод перайменаваны ў завод лёгкага машынабудавання і спецыялізуецца на выпуску швейнага і трыкатажнага абсталявання для лёгкай прамысловасці.
З 1 снежня 1976 г. па 1990 г. завод з'яўляецца галаўным прадпрыемствам вытворчага аб'яднання «Прамшвеймаш», у склад якога ўваходзілі Палтаўскі і Растоўскі-на-Доне заводы «Легмаш», у таксама спецыяльнае канструктарскае бюро швейнага абсталявання (СКБ ША) у г.Орша.
У 1991 г., у сувязі з распадам аб'яднання, завод пераўтвараецца ў арэнднае прадпрыемства ПА «Прамшвеймаш».
6 мая 1994 г. засноўваецца адкрытае акцыянернае таварыства «Орша». З 31 ліпеня 2004 г. рашэннем Віцебскага аблвыканкама № 473 ад 31.07.2004 г. перайменавана назва прадпрыемства ў ААТ «Завод швейных машын».
15 лістапада 2007 г. зменена назва прадпрыемства на ААТ «Завод «Легмаш».